Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Умер Дмитрий Чичиков — промышленный альпинист, упавший в Азербайджане с высоты 18 метров
  2. «Я вельмі была здзіўленая гэтай новай рыторыкай Сяргея». Святлана Ціханоўская пракаментавала стрымы мужа
  3. Нябачны забойца. Амаль 40% людзей на планеце зазнавалі ўздзеянне экстрэмальных канцэнтрацый азону — беларусы таксама ў зоне рызыкі
  4. У меркаванай уцечцы Расстата знайшліся запісы пра смерць Навальнага і Прыгожына. Што выявілі «Кіберпартызаны»
  5. Лістапад уключыў зімовы рэжым: у Беларусі чакаюцца маразы да -7°С
  6. Ён быў галоўным ідэолагам Беларусі, але на пенсіі скончыў жыццё самагубствам. Гісторыя чыноўніка, які цкаваў Быкава і Караткевіча
  7. «Заканамернасць „цэны на куплю падаюць — таннее арэнда“ цяпер дае збой». Што адбываецца на рынку жылля ў Мінску і гарадах-спадарожніках
  8. ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускай кампаніі
  9. У Мінску спілавалі дрэвы ўздоўж пешаходнай дарожкі — улады растлумачылі прычыну
  10. У самалёта, які ляцеў з Мінска ў Маскву, падчас заходу на пасадку адмовіў рухавік — SHOT
  11. З'явілася чарговае пенсійнае абмежаванне
  12. «Даляр непрыкметна адышоў на другі план». Беларусы паспрачаліся, у якой валюце зручней лічыць даходы і выдаткі
  13. «Гэта здзіўляе». Вольга Павук уладкавалася настаўніцай у літоўскую школу і параўнала заробкі і абавязкі з такой працай у Беларусі
  14. Памёр шасцігадовы хлопчык з Гродна, на лячэнне якога беларусы сабралі больш за 150 тысяч еўра
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.